Бел
У працяг рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» старшыня Талачынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ала Краўчанка сумесна з начальнікам аддзела ЗАГС Талачынскага райвыканкама Ірынай Парэпка паздаравілі сям'ю Дар'і і Вадзіма Грудзіны з нараджэннем сына Івана. Гэта першая рэгістрацыя нованароджанага ў новым 2022 годзе.
8 студзеня пажаданні шчасця і кахання прымалі першыя маладыя 2022 года Уладзімір і Таццяна Кімбар.
Віншаванні прайшлі ва ўрачыстай абстаноўцы з падарункамі і прыемнымі эмоцыямі.