Завяршаецца навучальны год. У бліжэйшую суботу, 30 мая, у школах празвіняць апошнія званкі, а на 10 чэрвеня запланавана ўручэнне атэстатаў. У якім фармаце дадзеныя мерапрыемствы пройдуць ва ўстановах адукацыі раёна? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка аддзела па адукацыі Талачынскага райвыканкама Анатоля Белагурава.
- Галоўнае патрабаванне санэпідслужбы - правядзенне і апошніх званкоў, і ўрачыстых ўручэння атэстатаў на свежым паветры, - растлумачыў Анатоль Анатольевіч. - Пры гэтым удзельнікамі школьных лінеек стануць толькі навучэнцы дзевятых і адзінаццатых класаў. Дарэчы, у нашым раёне ў заканчваемым навучальным годзе 11 клас выпускаецца ў чатырох школах - №1 і №2 горада, а таксама ў Каханоўскай і Славенскай.
У вузкім коле пройдуць і мерапрыемствы па ўручэнні атэстатаў. Прысутнічаць на іх, акрамя выпускнікоў, рэкамендуецца толькі іх бацькам, і адбудуцца яны непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Раённага выпускнога на гэты раз не будзе.
- Хачу заўважыць, што па асобным арганізацыйных момантах, дэталяў правядзення апошняга званка і ўручэння атэстатаў адміністрацыі ўстаноў адукацыі па ўзгадненні з бацькоўскімі камітэтамі школ мае права прымаць самастойныя рашэнні. У любым выпадку дадзеныя мерапрыемствы пройдуць з захаваннем усіх неабходных мер прафілактыкі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, - рэзюмаваў Анатоль Белагураў.
Ігар Снараў.
Да спіса