Гадзіна Зямлі - гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 13-ты раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.
Сёння Гадзіна Зямлі - гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ў баку. Так, у мінулым годзе толькі ў Мінску была адключана падсветка такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета і многіх іншых.
Віцебская вобласць, як і ўся Беларусь, не стаіць у баку. Штогод прадпрыемствы, установы і арганізацыі далучаюцца да акцыі. Традыцыйна найбольш актыўны ўдзел у акцыі бяруць установы адукацыі і культуры вобласці. Яны арганізуюць конкурсы малюнкаў і плакатаў, тэматычныя дыскатэкі, інфармацыйныя лекцыі, кнiжна-ілюстрацыйныя выставы.
Да акцыі далучаюцца жыхары і супрацоўнікі арганізацый. Паколькі гэта добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрапрыборы яны выключаць. Выключыць святло на гадзіну - вельмі проста. Але за гэтым сімвалічным дзеяннем стаiць магчымасць дапамагчы сваёй планеце.
Да спіса