Навіны раёна
Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі
06.09.2021

Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі

У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы рэгулююцца заканадаўствам аб ахове працы.

Працуючы мае права на:

  • атрыманне ад працадаўцы дакладнай інфармацыі аб стане ўмоў і аховы працы на працоўным месцы, а таксама аб сродках абароны ад уздзеяння шкодных і (або) небяспечных вытворчых фактараў;
  • навучанне бяспечным метадам і прыёмам працы, правядзенне інструктажу па пытаннях аховы працы;
  • асабісты ўдзел ці ўдзел праз свайго прадстаўніка, упаўнаважанага ў адпаведнасці з заканадаўствам, у разглядзе пытанняў, звязаных з забеспячэннем бяспечных умоў працы, правядзенні кантралюючымі (нагляднымі) органамі ва ўстаноўленым парадку праверак выканання заканадаўства аб ахове працы на яго працоўным месцы, расследаванне адбыўшагася з ім няшчаснага выпадку на вытворчасці і (або) яго прафесійнага захворвання.
  • працоўнае месца, якое адпавядае патрабаванням па ахове працы;
  • забеспячэнне неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, сродкамі калектыўнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, абсталяванымі неабходнымі прыладамі і сродкамі;
  • адмову ад выканання даручанай работы ў выпадку ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя яго і навакольных да ліквідацыі гэтай небяспекі, а таксама пры не прадастаўленні яму сродкаў індывідуальнай абароны, непасрэдна забяспечваючых бяспеку працы. Пры адмове ад выканання даручанай работы па ўказаных падставах работнік абавязаны неадкладна пісьмова паведаміць працадаўцу, прадстаўляючаму работу грамадзянам па працоўных дагаворах, альбо ўпаўнаважанай службовай асобе наймальніка аб матывах такой адмовы, падпарадкоўвацца правілам унутранага працоўнага распарадку, за выключэннем выканання вышэйпаказанай працы.

Працуючы па грамадзянска-прававым дагаворы ў месцах, прадастаўленых працадаўцам, мае права адмовіцца ад выканання грамадзянска-прававога дагавора поўнасцю або часткова ў выпадку, калі працадаўцам не створаны або неналежным чынам створаны бяспечныя ўмовы для выканання работы (аказання паслугi), прадугледжанай грамадзянска прававым дагаворам, а таксама ў выпадку ўзнікнення непасрэднай небяспекі для жыцця і здароўя яго і навакольных да ліквідацыі гэтай небяспекі. Пры адмове ад выканання работы (аказання паслугi) па ўказаных падставах працуючы па грамадзянска-прававым дагаворы абавязаны неадкладна пісьмова паведаміць працадаўцу аб матывах такой адмовы.

З прычыны нездавальняючых умоў працы, вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці грамадства нясе вялікія эканамічныя страты. Без усвядомленай унутранай матывацыі на бяспечную працу ўсіх працуючых, ніякімі намаганнямі адных толькі службовых асоб працадаўцы, немагчыма дабіцца высокага ўзроўню бяспекі працы. Дасягнуць поспеху ў пастаяннай, цяжкай і карпатлівай працы ў імя захавання жыцця, здароўя і працаздольнасці работніка на кожным працоўным месцы можна толькі, аб'яднаўшы намаганні працадаўцаў і працуючых. Своечасова прадухіліць няшчасны выпадак - вось галоўная мэта галоўная задача і асноўны прынцып у справе рэалізацыі аховы працы. На жаль, прынцып прафілактыкі, ідэя прэвентыўнасцi мерапрыемстваў часцяком напіхваюцца на абыякавасць працуюxs[ да свайго лёсу, на нізкі ўзровень культуры вытворчасці, на нежаданне «лішняй працы», падмацаванае неабгрунтаванымі спадзяваннямi тыпу «авось пранясе».

Сусветная практыка сведчыць, што істотныя матэрыяльныя і маральныя страты, выкліканыя вытворчым траўматызмам і прафесійнай захваральнасцю, шмат у чым звязаны з так званым «чалавечым фактарам», г.зн. альбо з няправільнымі або недастаткова правільнымі дзеяннямі саміх работнікаў, у тым ліку пацярпелымі, альбо няправільнымі або недастаткова правільнымі рашэннямі кіраўнікоў па забеспячэнні бяспекі працы ў арганізацыі працоўнага працэсу. Таму ўжо з самага пачатку працоўнай дзейнасці неабходна матываваць сябе бяспечна працаваць, сапраўды выконваць ускладзеныя абавязкі.

Аршанскі міжраённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Да спіса