26 сакавіка адбудзецца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прапаганду выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых прылад, «Рэмень прышпілi - жыццё зберажы!».
Не варта забываць, што асноўнымі сродкамі пасіўнай бяспекі, якімі абсталяваны аўтамабіль, з'яўляюцца спецыяльныя рамяні. Правілы дарожнага руху абавязваюць быць прышпіленымі кіроўцу і ўсім пасажырам, калі рамяні бяспекі прадугледжаны канструкцыяй аўтамабіля, у тым ліку і на задніх сядзеннях.
Ужыванне рамянёў бяспекі зніжае рызыку гібелі падчас ДТЗ кіроўцы і пасажыраў пярэдняга сядзення на 40-50%, а пасажыраў задняга сядзення - на 25%. Прыкладна такое ж зніжэнне тычыцца цяжкіх траўмаў у выніку ДТЗ.
Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад.
Пры гэтым, рэмень бяспекі павінен фіксаваць дзіцяці правільна - праходзіць праз плячо і грудную клетку і не саслізгваць на шыю.
Дзяцей да 12 гадоў нельга перавозіць на заднім сядзенні матацыкла або мапеда.
Варта таксама адзначыць, што трымаць дзяцей на руках вельмі небяспечна, так як пры сутыкненні, нават пры хуткасці каля 40 км/г, дзіця вагой 5,5 кг аказвае нагрузку на рукі таго, хто трымае, раўнацэнную 110 кілаграмам. Утрымаць такую вагу наўрад ці ўдасца.
За невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых прылад у выпадках, калі яны абавязковы, прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года накладаецца штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.
Штраф да 1 базавай велічыні прадугледжаны за кіраванне транспартным сродкам кіроўцам, якія не прышпілены рамянём бяспекі, перавозку пасажыраў, якiя не прышпiлены рамянямі бяспекі, калі канструкцыяй транспартнага сродку прадугледжаны рамянi бяспекi. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання кіроўцу пагражае штраф у памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.
Да спіса