Талачынскі кансервавы завод стаў чарговым пунктам візіту дэлегацыі Кашкадар'інскай вобласці Рэспублікі Узбекістан.
Пры наведванні прамысловага саду асаблівую цікавасць у іх выклікалі работа сістэмы кропельнага арашэння і вопыт вырошчвання буякоў, пад якiя тут адведзена 14 гектараў.
Усяго ж, як адзначыў начальнік падраздзялення "Прамысловае садоўніцтва" Віктар Булыгін, на прадпрыемстве пладовыя і ягадныя культуры растуць на плошчы 465 гектараў.
Таксама прадстаўнікі азіяцкай краіны азнаёміліся на кансервавым заводзе з умовамі захоўвання, тэхналогіяй сартавання і перадпродажнай падрыхтоўкі бульбы.
"Убачанае, безумоўна, аказалася карысным для нас. Мы змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія былі ў нас, для далейшага развіцця дадзеных напрамкаў у сябе", — падзяліўся намеснік хокіма Кашкадар'інскай вобласці Алішэр Закір.



