Навіны раёна
Ад бестурботнасці да гібелі - адзін крок
09.07.2026

Ад бестурботнасці да гібелі - адзін крок

Пасяджэнне камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку ад надзвычайных сітуацый пры райвыканкаме, адбылося ў Талачыне 9 ліпеня.

З удзелам прадстаўнікоў усіх суб'ектаў прафілактыкі разгледжаны пытанні траўматызму і гібелі на пажарах, якія адбыліся ў Талачынскім раёне за гэты год, а таксама актуальныя праблемы дзейнасці назіральных камісій і ўзаемадзеяння суб'ектаў у пытаннях прафілактыкі бяспекі.

"Статыстыка пажараў, і ў цэлым гібелі людзей, прымушае сур'ёзна задумацца ўсіх, хто сёння адказвае за забеспячэнне жыццядзейнасці грамадзян, і ўзмацніць кантрольныя і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне гібелі насельніцтва", - звярнула ўвагу прысутных намеснік старшыні райвыканкама Алена Бомберава.

Да спіса