У мэтах выканання пункта 1 распараджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 156р ад 26 лiпеня 2021 «Аб дадатковых мерах па забеспячэнню бяспекі, умоў і аховы працы ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур», з 26 ліпеня 2021 года арганізавана правядзенне месячніка бяспекі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
У мэтах забеспячэння бяспечнай вытворчасці работ, прафілактыкі і папярэджання вытворчага траўматызму ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі збожжавых культур Аршанскім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у складзе мабільнай групы Талачынскага райвыканкама праводзяцца абследаваннi сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Па стане на 13.08.2021 мабільнай групай Талачынскага райвыканкама былі наведаны ААТ «Зорны-Агра», ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс», КУП «Племянны завод Рэканструктар», ААТ «ЖУКНЕВА», Сельскагаспадарчы філіял «Надзёжына» УП «Талачынскі элеватар-Агра», ААТ «Абальцы».
Па выніках выездаў мабільнай групы было выяўлена 73 парушэнні заканадаўства аб ахове працы.
Характэрныя парушэнні:
- на зернесушыльных комплексах лазы, люкі бункераў для захоўвання збожжа знаходзяцца ў адчыненым становішчы;
- на ланцужных і раменных перадачах машын папярэдняй ачысткі збожжа, не ўстаноўлены ахоўныя агароджы;
- не дапускаць да эксплуатацыі трактары, сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты, не адпавядаючыя патрабаванням бяспекі, а таксама не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд;
- не ўсім работнікам праведзены пазапланавыя інструктажы па ахове працы.
На падставе вышэйпададзенага рэкамендую кіраўнікам арганізацый аграпрамысловага комплексу:
- выключыць выпадкі допуску да эксплуатацыі трактароў, сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд;
- у мэтах выключэння выпадкаў траўміравання работнікаў забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў Правілаў па ахове працы пры вытворчасці і пасляўборачнай апрацоўцы прадукцыі раслінаводства, зацверджаных пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2008 года № 36.
Намеснік начальніка Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
М.В.Галавачоў
Да спіса