Да спісаУ мэтах стварэння пенсіянерам (атрымальнікам дапамог) зручных умоў атрымання пенсій і дапамог (мінімізацыя паездак, скарачэнне сацыяльных кантактаў) выплата пенсій і дапамог у жніўні 2020 года будзе ажыццёўлена датэрмінова.
Згодна з заканадаўствам пенсіі і дапамогі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 лік кожнага месяца на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.
У жніўні 2020 года пенсіі і дапамогі, якія згодна з графікам выплат прыпадаюць на 10 лік і пазней, будуць даступныя да выплаты:
* на пошце-з 3 па 8 жніўня;
* праз банкі-з 5 жніўня.
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што права выбраць датэрміновае атрыманне пенсіі або дапамогі застаецца за атрымальнікам дадзеных выплат. Калі не будзе жадання атрымаць пенсію або дапамогу датэрмінова, то гэта можна будзе зрабіць у звыклы тэрмін.
Дадатковую інфармацыю па даце выплаты пенсіі або дапамогі датэрмінова можна ўдакладніць у аддзяленнях паштовай сувязі па месцы атрымання пенсіі, а таксама па тэлефонах 21922, 21763, 21877 упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Талачынскага райвыканкама.