Бел
3 верасня дадзены старт рэспубліканскаму аўтапрабегу «Сімвал адзінства», які праходзіць у выглядзе эстафеты па ўсіх абласцях краіны і завершыцца напярэдадні Дня народнага адзінства. Аўтакалона аб'едзе ўсю Беларусь. Кожны рэгіён перадасць удзельнікам мяшочак з зернямі, з якіх выпекуць каравай. Фінальнай кропкай стане Мінск - 17 верасня 2021г.
Талачынскі раён прымае эстафету 8 верасня.Маршрут па Талачынскім раёне наступны: у 16:45 сустрэча на дарозе Р 25 на мяжы з Сенненскiм раёнам (зона адпачынку Багушэўскага лясгаса), далей да помніка Вызвалення па вуліцы Леніна ў г.Талачын, дзе ў 17:15 адбудзецца мітынг, пасля заканчэння мітынгу калона накіроўваецца ў г.Дуброўна.
Усіх жадаючых запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве.
Да спіса