Навіны раёна
24 верасня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
21.09.2021

24 верасня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

"Паклапаціся пра бяспеку! Стань прыкметным на дарозе!".

Мэта мерапрыемства: прапаганда выкарыстання флікераў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамi коннага транспарту.

Па статыстыцы менавіта восенню і зімой узрастае колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў. У першую чаргу гэта звязана са скарачэннем працягласці светлавога дня і пагаршэннем умоў надвор'я. Людзі, апранаюцца ў вопратку цёмных таноў і ў змроку, у тумане, пры дажджы і ноччу становяцца практычна незаўважнымі для кіроўцаў.

Пешаход і веласіпедыст падчас руху ў цемры становяцца бачнымі для аўтамабіліста ў лепшым выпадку за 25-30 метраў. Святлоадбівальныя элементы дазваляюць удзельнікам руху «свяціцца» ў блізкім святле фар на адлегласці 130-140 метраў, а пры руху з далёкім святлом адлегласць павялічваецца да 400 метраў.

Важна, правільна замацаваць флікеры - яны павінны быць добра бачныя кіроўцам, а не схаваны за торбай або зморшчынамі адзення. Аптымальным варыянтам з'яўляецца выкарыстанне павязак і бранзалетаў, прымацаваных на руках і нагах пешахода з боку праезнай часткі.

Нагадваем, што пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе і гужавым транспартным сродку спераду павінен быць уключаны ліхтар, які выпраменьвае белы свет, ззаду - ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Акрамя таго, веласіпедыстам і возчыкам гужавых павозак рэкамендуецца апранаць камізэлькі павышанай бачнасці.

У сваю чаргу вадзіцелі павінны праяўляць павышаную ўвагу пры праездзе пешаходных пераходаў і руху па трасах паблізу населеных пунктаў.

Да спіса