З прыходам вясны на дарогах нашай краіны з'яўляецца вялікая колькасць жадаючых «паганяць з ветрыкам». Матацыклы, мапеды, скутэры - двухколавыя транспартныя сродкі, якія па душы аматарам хуткасці. Аднак хуткасцю неабходна ўмець кіраваць. Няўмелае кіраванне двухколавым механічным транспартам і няўважлівасць вадзіцеляў прыводзяць да дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
З пачатку 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 1 ДТЗ, здзейсненае па віне кіроўцы двухколавага транспартнага сродку. Адбылося яно 6 сакавіка ў вёсцы Гурэц Чашніцкага раёна. 31-гадовы кіроўца, знаходзячыся за рулём матацыкла «ММВЗ», на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з-за чаго здзейсніў наезд на апору лініі электраперадач. Варта адзначыць, што малады чалавек у момант аварыі знаходзіўся ў нецвярозым стане і не меў права кіравання транспартнымі сродкамі ў прынцыпе. Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.
Захаванне бяспекі на дарозе - абавязак кожнага ўдзельніка дарожнага руху. Кіроўцам мотатранспарту неабходна памятаць, што перасоўвацца неабходна толькі ў ахоўнай гарнітуры і зашпіленым ахоўным моташлеме. Але перш за ўсё, неабходна добра асвоіць навыкі кіравання ў розных дарожных умовах, выконваць хуткасныя рэжымы, правілы манеўравання і не забываць быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Як паказвае сумная практыка, самая малая страта пільнасці можа абярнуцца ДТЗ з цяжкімі наступствамі. Перад тым, як выканаць паварот, разварот ці іншы манеўр аўтамабіліст абавязаны пераканацца ў адсутнасці матацыкліста ў спадарожным напрамку і ўключыць паказальнікі павароту.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы сталі сведкам знаходжання на дарозе веласіпедыстаў, вадзіцеляў мотатранспарту ў нецвярозым стане, альбо сваім паводзінамі яны ствараюць перадумовы да здзяйснення ДТЗ, паведамляйце аб гэтым па тэлефоне 102 або тэлефануйце ў дзяжурную частку ДАІ г.Віцебска: 58-44-44, 721-44 -44 (МТС), 621-44-44 (Velcom), 521-44-44 (Life)
Да спіса