Навіны раёна
22.11.2021

20 лістапада ў аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна праходзіў адборачны тур паўночнага рэгіёна краіны да XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Свята «Нас з'яднала зямля Беларусі» арганізавана на базе Цэнтра культуры і творчасці аграгарадка. Яго ўдзельнікамі сталі творчыя прадстаўнікі 11 нацыянальнасцей з 16 раёнаў Віцебскай вобласці. У ліку ўдзельнікаў былі прадстаўнікі Талачынскага раёна - клуб «Сям'я» філіяла «Славенскі сельскі дом культуры» ДУК «Талачынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», кіраўнік калектыву - Забэла Святлана Віктараўна. Прадстаўнікі нашага раёна ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата II ступені за лепшую прэзентацыю стравы нацыянальнай кухні.

Па выніках правядзення конкурсу ўдзельнікам арганізатарамі ўручаны ўзнагароды і дыпломы, а лепшыя удзельнікі, у ліку якіх і наш калектыў, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў рэспубліканскім туры ў Гродне.




Да спіса