Рэгламент Талачынскага раённага Савета дэпутатаў
Спіс старэйшын сельскіх населеных пунктаў Талачынскага раёна
Спіс сельскіх Саветаў дэпутатаў Талачынскага раёна
Талачынскі раённы Савет дэпутатаў:
211092, г.Талачын, вул.Леніна, 1
тэл: 8 (02136) 5-12-43 - старшыня Мурашка Георгій Георгіевіч
тэл: 8 (02136) 5-12-11 - галоўны спецыяліст Курпан Наталля Рыгораўна
электронны адрас: tolsovet@tut.by
Рэжым працы:
з 8.00 да 13.00
з 14.00 да 17.00
выхадныя дні: субота, нядзеля.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў
Мурашка Георгій Георгіевіч
тэл: 8 (02136) 5-12-43
Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:
- узначальвае Савет, кiруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
- склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасад работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на пасяджэння Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэннi;
- арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- арганізуе працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесii Савета;
- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства;
- уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
- узначальвае прэзiдыум Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэннi, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
- прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб дзейнасці прэзідыума Савета.