Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
Геральдыка
Талачын упершыню згадваецца ў 1433 г. як горад Вялікага Княства Літоўскага, які належаў князям друцкім. Родапачынальнік князёў талачынскіх з'яўляцца князь Міхаіл Талачынскі, сын князя Івана Сямёнавіча Друцкага-Пуцяты (1380-1440). Усе князі Друцкія выкарыстоўвалі адзіны герб "Друцк".
Пасля працяглай барацьбы праваслаўная арыстакратыя ў 1433 годзе атрымала права карыстацца радавымі гербамі, і менавіта Тады князі Друцкія набылі свой уласны герб пад назвах "Друцк". Ён уяўляў сабой "іспанскі" шчыт, на якім намаляваны срэбны меч дзяржальняй уверх на чырвоным полі. Па баках ад ляза мяча-чатыры залатых паўмесяца.
4 кастрычніка 1634 г. Талачын разам з гарадамі Бешанковічы, Бялынічы атрымаў Магдэбургскае права, а значыць і герб, але яго выява невядомая. Магчыма, герб Талачына, як у шэрагу іншых гарадоў, уяўляў сабой цалкам або часткай герб уладальнікаў горада, а значыць князёў Друцкіх.
Герб горада Талачына і Талачынскага раёна створаны на аснове прыватнаўладальніцкага герба князёў талачынскіх-Друцкіх, заснаваны геральдычным саветам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе, з'яўляецца сімвалам гістарычнай пераемнасці пакаленняў людзей, якія насяляюць землі Талачынскага раёна больш за 1000 гадоў.
Геральдыка Талачынскага раёна
Герб Талачынскага раёна ўяўляе сабой выяву ў чырвоным полі іспанскага шчыта срэбнага мяча з залатой рукаяццю ўверх, па баках ад ляза мяча - чатыры залатых паўмесяца. |
|
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана выява герба горада Талачына і Талачынскага раёна. |