Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
Талачынскі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года. Мяжуе на ўсходзе з Аршанскім, на поўначы з Чашніцкім і Сенненскім раёнамі Віцебскай, на поўдні са Шклоўскім і Круглянскім раёнамі Магілёўскай вобласці, на захадзе - з Крупскім раёнам Мінскай вобласці.
Па тэрыторыі раёна праходзіць аўтатраса Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі, чыгунка таго ж кірунку. У складзе раёна 7 сельскіх Саветаў. Населеных пунктаў 264.
Насельніцтва Талачынскага раёна складае 24 121 чалавек (на 1 студзеня 2019 года).
У сельскай мясцовасці пражывае 10278 чалавек.
Насельніцтва г. Талачын складае 9 672 чалавекі, г. п. Коханава-4171 чалавек.